14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салдат тэрміновай службы пацярпеў пры стрэле з гранатамёта на вучэннях

13

Сяржант тэрміновай службы пацярпеў на навучальных стрэльбах і шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі твару.

Пра гэта паведамілі БелТА ў аператыўнай частцы ўпраўлення Заходняга аператыўнага камандавання (ЗАК).

Здарэнне адбылося ў 6-й асобнай механізаванай брыгадзе на Фолюшы. Дваццацігадовы камандзір аддзялення — камандзір баявой машыны парушыў меры бяспекі на вучэбных стрэльбах. У момант, калі рабіўся стрэл з танкавага гранатамёта ён, перасоўваючыся без дазволу старэйшага камандзіра, апынуўся на небяспечнай адлегласці ззаду гарматы.

У выніку стрэлу хлопец пацярпеў ад гарачага выхлапу і клака, які вылятае з гарматы. З цяжкімі траўмамі твару (ірванымі ранамі сківіцы) і апёкам правага боку шыі ён быў дастаўлены ў ваенна-медыцынскі цэнтр № 1134 Узброеных сіл.

Пацярпеламу адразу ж зрабілі аперацыю на сківіцы. У цяперашні час яго стан ацэньваецца як цяжкі, але стабільны.

Як патлумачылі ў аператыўнай частцы вайсковец, які знаходзіўся ў акопе і страляў з гранатамёта, не мог бачыць сяржанта. Міжгарнізонная ваенная пракуратура і штаб ЗАК праводзяць праверку.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках