14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

YouTube заняўся грамадзянскай журналістыкай

Відэахостынг YouTube адкрыў сэрвіс YouTube Direct, з дапамогай якога СМІ змогуць збіраць, публікаваць і трансляваць відэазапісы відавочцаў тых ці іншых падзеяў.

Платформа YouTube Direct дазваляе СМІ размясціць на сваім сайце форму для загрузкі відэаролікаў. Рэдактары выдання змогуць самі вырашыць, якія з атрыманых відэазапісаў публікаваць, а якія не. Усе апублікаваныя відэа з'явяцца на YouTube са спасылкай на сайт выдання, перадае Electroname.com.

Стваральнікі сэрвісу лічаць, што YouTube Direct дазволіць не толькі развіць грамадзянскую журналістыку, але і праводзіць грамадскія кампаніі, збіраць промазапісы і выконваць любыя іншыя задачы, якія патрабуюць наўпроставай сувязі з аўдыторыяй.

Партнёрамі YouTube Direct ужо сталі такія СМІ, як Huffington Post, NPR, Politico, The Washington Post і San Francisco Chronicle.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках