14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы шпіталізаваны з прастудай

2

Пакуль не паведамляецца, ці ідзе гаворка пра звычайную прастуду ці пра грып.

Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі шпіталізаваны з прастудай. Пра гэта перадае ИТАР-ТАСС са спасылкай на прадстаўніка прэзідэнцкай канцылярыі Паўла Выпыха.

Як стала вядома, Качыньскага паклалі ў шпіталь пасля таго, як ён звярнуўся да ўрачоў і прайшоў абследаванне ў сувязі з прыкметамі прастуды.

Польскі прэзідэнт, як мяркуюць, захварэў пасля таго, як 11 лістапада прысутнічаў на святкаванні Дня незалежнасці ў Варшаве ў моцны дождж без парасона, адзначыў прэс-сакратар.

Паводле звестак польскага Міністэрства аховы здароўя, з 1 верасня па 15 лістапада гэтага года ў Польшчы дыягназ грып быў пастаўлены 197 тысячам 250 хворым.

З-за хваробы Качыньскага адмененыя мерапрыемствы з яго ўдзелам. «З прычыны інфекцыйнага захворвання прэзідэнта, у адпаведнасці з патрабаваннямі ўрачоў, адменены ўдзел кіраўніка дзяржавы ў запланаваных мерапрыемствах да канца цяперашняга тыдня», - адзначаецца ў камюніке, выпушчаным канцылярыяй.

Там зазначаецца, што Лех Качыньскі не зможа, у прыватнасці, вылецець на саміт Еўразвяза ў найбліжэйшы чацвер.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках