13 чэрвеня 2026, Субота, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны засакрэціла прычыны катастрофы знішчальніка ў Польшчы

6

Страхавая кампанія не можа атрымаць у Мінабароны матэрыялы пра катастрофу Су-27, каб пачаць страхавыя выплаты.

Практычна праз тры месяцы пасля катастрофы беларускага знішчальніка і больш за месяц пасля паступлення матэрыялаў расследавання ў Міністэрства абароны Беларусі страхавая кампанія «Прамтрансінвест» не можа пачаць пакрыццё страты, якая ўзнікла ў выніку трагедыі, паведамляе БелаПАН.

Як заявілі ў кампаніі «Прамтрансінвест», матэрыялы, не падставе якіх можна прыняць рашэнне пра пачатак выплат, у яе распараджэнне дагэуль не прыйшлі. Няма іх і ў 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе, дзе эксплуатаваўся Су-27УБМ1.

Зараз «Прамтрансінвест» дамагаецца, каб Міністэрства абароны рассакрэціла частку дакументаў, датычных прычын катастрофы, і дало кампаніі выпіску, на падставе якой можна пачаць працу. Страхоўшчыкі спадзяюцца, што гэта пытанне здолеюць вырашыць на ўзроўні міністра абароны.

Нагадаем, што беларускі знішчальнік Су-27 УБ разбіўся 30 жніўня падчас авіяшоў у польскім горадзе Радам. У выніку катастрофы загінулі беларускія лётчыкі Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках