13 чэрвеня 2026, Субота, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску невядомыя спрабавалі трапіць у кватэру незалежнага журналіста

5

23 лістапада ў беларускай сталіцы прыкладна ў 12.40 некалькі мужчын у цывільным, назваўшыся супрацоўнікамі ЖЭСа, спрабавалі патрапіць у кватэру незалежнага журналіста Сяргея Кручкова.

Пра гэта беларускі незалежны журналіст Сяргей Кручкоў паведаміў у інтэрв’ю прэс-службе БАЖ.

«Спачатку сказалі, што нібыта для агляду памяшкання. Але, калі я не захацеў пускаць, перапыталі: «А калі мы з праваахоўных органаў?» Я папрасіў паказаць адпаведны ордэр, яго ў нечаканых гасцей не аказалася. Потым прапаноўвалі адчыніць дзверы і распісацца аб тым, што не пускаю ў кватэру без ордэра. Я ўсе адно не адчыніў, тады візіцёры сышлі, паабяцаўшы вярнуцца з дазволам на дагляд кватэры», — распавёў Кручкоў.

Праз вакно журналіст бачыў, як пасля гэтага некалькі чалавек у цывільным вышлі з пад’езда і селі ў аўтамабіль.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках