У Пінску зрабілі каўбасу з Віні-Пуха (Фота)
32- 24.11.2009, 12:12
Пінскі мясакамбінат выпусціў новы гатунак варанай вяндліны пад назвай «Віні-Пух».
Чаму новы прадукт пінчукі назвалі «Віні-Пухам» і размясцілі малюнак медзведзяняці на абгортцы, невядома.
Цікава, што ў склад выраба ўваходзіць свініна і ялавічына, і няма ні грама мядзведзіны. Як перадае «Еўрарадыё», прадаўцы ў фірмовай краме пінскага мясакамбіната кажуць, што гэта маркетынгавы ход, і хутка ў продаж паступіць яшчэ адзін гатунак каўбасы пад назвай «Карлсан».