Амбасадар Францыі Мірэй Мюсо пакідае Беларусь
- 24.11.2009, 16:27
Амбасадар Францыі Мірэй Мюсо пакіне Беларусь у сярэдзіне снежня ў сувязі са сканчэннем тэрміна дыпламатычных паўнамоцтваў. Імя новага кіраўніка дыпмісіі пакуль не паведамляецца.
Цяперашні амбасадар працуе ў Беларусі ад студзеня 2007 года, нагадвае БелаПАН.
Мірэй Мюсо нарадзілася 28 студзеня 1945 года. Мае чын паўнамоцнага міністра 2-класа. Працавала віцэ-консулам і трэцім сакратаром у амбасадзе Францыі ў Афінах, у цэнтральнай адміністрацыі ва Францыі, другім сакратаром у амбасадзе ў Вене, другім дарадцам у сталай камісіі Францыі ў Паўночна-Атлантычным савеце ў Брусэлі, амбасадарам Францыі ў Грузіі і дырэктарам архіваў у цэнтральнай адміністрацыі.