15 траўня 2024, Серада, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўныя шклозавода «Нёман» гатовыя абвесціць страйк

34

Больш за тысячу працоўных бярозаўскага шкловага завода «Нёман» накіравалі адкрыты ліст пратэста ў беларускі ўрад.

Як паведамляе прэс-служба руху «За свабоду», зварот працоўных «Нёмана» накіраваны міністру архітэктуры і будаўніцтва Беларусі. Калектыўны ліст падпісалі каля 1000 супрацоўнікаў прадпрыемства.

Працоўныя паведамляюць міністру Аляксандру Селязнёву пра крытычную сітуацыю, якая склалася на прадпрыемстве. Як сказана ў калектыўным лісце, працоўных некаторых участкаў з парушэннем працоўнага заканадаўства перавялі на няпоўны працоўны дзень без выплаты адпаведнай кампенсацыі, пачаліся рэгулярныя затрымкі заробкаў, а самі яны істотна зменшыліся, дадатковае харчаванне за шкодныя ўмовы працы даюць са спазненнем, а якасць прадуктовага набору значна пагоршылася. Працоўныя заўважаюць, за апошнія гады пры захаванні старых тэхналогіяў рэгулярна падвышаюць норму вырабаткі (апошняе падвышэнне запланавана на канец года адразу на 20%).

Паводле словаў працоўных бярозаўскага шклозавода, на прадпрыемстве наспявае канфліктная сітуацыя. Многія не бачаць выйсця і гатовыя на страйк.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках