7 траўня 2024, aўторак, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карціны Алеся Пушкіна не пусцілі на выставу ў Швецыю

15
Карціны Алеся Пушкіна не пусцілі на выставу ў Швецыю

Мінкульт Беларусі дазволіў вядомаму беларускаму мастаку вывезці толькі тры карціны з сямнаццаці.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў сам мастак.

«Толькі тры пейзажы «Мой Бобр», «Бобр зімой» яна (чыноўнік) дазволіла вывезці, -- заявіў Алесь Пушкін. – Кажа «Вязі, слаў радзіму пейзажамі, няма чаго ганьбіць радзіму ўсялякімі паліцаямі, калючымі дратамі, гэтымі усімі замкамі, сякерамі і шпакоўнямі».

Астатнія 14 прац Міністэрства кульутры будзе разглядаць яшчэ 10 дзён. Аднак выстава ў шведскім горадзе Кальмар адкрываецца ўжо 4 снежня. Калі сёння карціны не трапяць на паром, на выставе іх таксама не будзе.

Цікава, што «забракаваныя» Мінкультам карціны ў канцы кастрычніка 2009 года Алесь Пушкін ужо вывозіў на выставу ў Осла, і тады прэтэнзій да яго не ўзнікала.

Беларускі мастак Алесь Пушкін вядомы сваімі перформансамі на грамадска-палітычную тэматыку. Адзін з самых вядомых – калі ў 1999 годзе Алесь Пушкін перакуліў цялежку з гноем перад адміністрацыяй Аляксандра Лукашэнкі. За гэты перформанс мастак быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках