13 чэрвеня 2026, Субота, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На прэзідэнта Гвінеі здзейснены замах

4

У Гвінеі ў чацвер быў здзейснены замах на прэзідэнта краіны Мусу Дадзі Камара - у сталіцы краіны горадзе Канакры па ім адкрылі агонь вайскоўцы.

Як паведамляе брытанская карпарацыя Бі-бі-сі, у выніку нападзення кіраўнік ваеннага рэжыму краіны атрымаў раненне. Раней міністр сувязі Гвінеі Ідрыса Шэрыф паведаміў, што Мусу Дадзі Камара пачуваецца добра і знаходзіцца ў бяспецы ў прэзідэнцкім палацы, перадае «Інтэрфакс».

Група вайскоўцаў на чале з М.Д.Камарам захапіла ўладу ў Гвінеі 23 снежня 2008 года. Пераварот адбыўся на наступны дзень пасля смерці генерала Лансаны Контэ, які кіраваў Гвінеяй каля чвэрці стагоддзя. У жніўні 2008 года ваенны рэжым абвясціў аб стварэнні Нацыянальнай пераходнай рады замест скасаванага хунтай парламента. Увесь гэты час апазіцыя, а таксама прафсаюзы і грамадскія арганізацыі, вінавацяць вайскоўцаў у імкненні ўзурпаваць уладу.

Рэжым М.Д.Камары ўжо даў зразумець, што дзеля гэтага гатовы ісці на любыя крокі. Так, 28 верасня гэтага года ў Канакры пры разгоне мірнай маніфестацыі вайскоўцамі былі забітыя не менш за150 чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках