Памёр пісьменнік і журналіст Пётр Вайль
5- 8.12.2009, 11:56
Увечары ў панядзелак, 5 снежня, у пражскай бальніцы пасля працяглай і цяжкай хваробы памёр журналіст і пісьменнік Пётр Вайль.
Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода». У расейскай службе гэтай радыёстанцыі Вайль працаваў з сярэдзіны 1980-х гадоў, а ў апошнія гады займаў пасаду яе галоўнага рэдактара. Яму было 60 гадоў.
Пётр Вайль нарадзіўся ў Рызе, вучыўся ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце. У 1977 годзе ён пераехаў у ЗША, дзе стаў працаваць у мясцовых эмігранцкіх выданнях. Спачатку Вайль супрацоўнічаў з нью-йоркскім бюро «Радыё Свабода», затым з расейскім. Ад 1995 года жыў у Празе.
Вайль вёў на радыё перадачы «Героі часу», на тэлебачанні - цыкл «Геній месца». Сумесна з Аляксандрам Генісам напісаў кнігі «60-я: Свет савецкага чалавека», «Руская кухня ў выгнанні», «Родная прамова», «Амерыкана». Аўтар кніг «Геній месца», «Карта радзімы», «Вершы пра мяне». Разам з Львом Лосевым быў рэдактарам-складальнікам кнігі «Іосіф Бродскі: працы і дні».