13 чэрвеня 2026, Субота, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка не едзе ў Беларусь?

2

Па афіцыйных заявах неўзабаве чакаецца сустрэча кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расеі, падчас якой будуць узгодненыя крокі па ўзаемным супрацоўніцтве.

Паведамлялася нават пра планаваную дату прыезду ў Менск Юліі Цімашэнкі. Тым не менш, зараз стала вядома пра тое, што такой сустрэчы ў хуткім часе не будзе. Магчыма, Кіеў наведае Сяргей Сідорскі.

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі у інтэрв'ю Радыё «Рацыя звяртае ўвагу, што інфармацыя гэтая ідзе са спасылкай на віцэ-прэм'ера Украіны Рыгора Няміру, які ва ўрадзе адказвае за пытанні еўраінтэграцыі. І спасылка гэтая наводзіць, як адзначае Раман Якаўлеўскі, на наступныя высновы:

- Гэта можа сведчыць пра тое, што Беларусь рухаецца не з той хуткасцю ў еўрапейскім накірунку. Словы, якія прагучалі падчас сустрэчы Юшчанкі і Лукашэнкі, засталіся дэкларацыямі, падобна, ёсць некаторыя пытанні. Яшчэ адна версія адмовы ў прыездзе: унутраныя справы ў палітычным жыцці Украіны і канфлікт, які цяпер паўстаў. Відаць, не той час для Цімашэнкі, каб пакідаць межы краіны.

Галоўны рэдактар украінскага выдання «Фінансавыя весткі» Юры Свірко адзначае, што ўсе ж прычыны гэтага ляжаць у сферы непаразуменняў узаемных даўгоў, якія засталіся з савецкага часу.

- Гэты канфлікт з-за даўгоў вельмі заблытаны. Ён з'явіўся яшчэ ў 1997-1998 гадах, калі беларускі бок заявіў пра даўгі з боку Украіны. Гаворка ідзе пра суму каля 100 млн. даляраў. І толькі пасля гэтага магчымая ратыфікацыя дамовы аб дзяржаўнай мяжы. Кіеў жа лічыць гэта не дзяржаўнымі даўгамі, а карпаратыўнымі, даўгамі камерцыйных прадпрыемстваў. І сітуацыя можа змяніцца толькі пасля змены кіраўнікоў Беларусі і Расеі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках