Міліцыянт стрэліў у п'янага хулігана
14- 23.02.2009, 14:04
Супрацоўнік міліцыі ўжыў табельную зброю ў дачыненні да раней судзімага жыхара Салігорскага раёна.
Міліцыянт сцвярджае, што злачынец пагражаў нажом сваім сваякам і рабіў замах на забойства супрацоўніка міліцыі, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" ва УУС Менскай вобласці.
"Раней судзімы жыхар Салігорскага раёна ў двары сваёй хаты пагражаў кухонным нажом сваёй маці і сястры, а таксама рабіў замах на забойства супрацоўніка міліцыі, які ўжыў у дачыненні да яго табельную зброю", - паведамілі ва УУС.
Там ўдакладнілі, што "што ў міліцыю паступіў званок аб тым, што мясцовы жыхар пагражае кухонным нажом сваёй маці. На месца здарэння прыехалі два супрацоўнікі міліцыі. Зламыснік парэзаў на міліцэйскім аўтамабілі шыну".
"Супрацоўнікі міліцыі паспрабавалі яго затрымаць. Пасля двух папярэджанняў і 3-х стрэлаў "у паветра" міліцыянт зрабіў стрэл у сцягно зламысніку", - паведамілі ва УУС.
"Паранены паспрабаваў ударыць нажом супрацоўніка міліцыі ў вобласць шыі. Ён быў затрыманы. Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па падазрэнні ў спробе забойства супрацоўніка міліцыі", - паведамілі суразмоўцы агенцтва.