2 траўня 2024, Чацвер, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянер адкрыў стральбу пры трохгадовым дзіцяці

22

Участковы інспектар міліцыі Бярозоўскага РАЎС Брэсцкай вобласці адкрыў стральбу з табельнага пісталета сістэмы Макарава ў прысутнасці трохгадовага дзіцяці. Міліцыянт 5 разоў страляў у паветра нібыта для абароны сябраў камісіі па справах непаўнагадовых, якія заявіліся, каб адабраць дзіця ў нядбайных бацькоў.

«Пяць стрэлаў у паветра зрабіў участковы інспектар міліцыі, калі сябры камісіі па справах непаўнагадовых прыйшлі забраць 3-гадовае дзіця ў нядбайных бацькоў», - паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на ЎЎС Брэсцкай вобласці.

«П'яныя бацькі дзіцяці сталі пагражаць сякерай і нажом сябрам камісіі, якія прыйшлі забраць дзіця. Супрацоўнік міліцыі ў мэтах спынення супрацьпраўных дзеянняў зрабіў 5 папераджальных стрэлаў з табельнай зброі», - растлумачылі ва ЎЎС.

«Пасля гэтага нядбайныя бацькі спынілі супрацьпраўныя дзеянні і былі затрыманыя. У іх адабраныя сякера і нож, складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, дзіця змешчанае ў дзіцячы сацыяльны прытулак, праверку праводзіць пракуратура», - паведамілі ва ЎЎС.

Заняцца псіхалагічным станам дзіцяці, якога пад стральбу з пісталета пазбаўлялі нядбайных бацькоў, падобна, ніхто не знайшоў часу, адзначае АФН.

Ці меркавала намглавы адміністрацыі Наталля Пяткевіч, асноўны распрацоўшчык сумна вядомага дэкрэту, які дазваляе ў парушэнне Канстытуцыі ў пазасудовым парадку забіраць дзяцей у бацькоў, што шчаслівая і бесклапотная будучыня беларускіх дзяцей у дзіцячым доме або прытулку будзе ажыццяўляцца пад стральбу з табельнай зброі?

Няўжо сапраўды перад выканаўцамі стаіць задача любым коштам адабраць дзіця ў бацькоў-алкаголікаў? Калі гэта сапраўды так, то да якіх наступстваў гэта можа прывесці?

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках