15 чэрвеня 2026, панядзелак, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыгору Барадуліну споўнілася 74 гады

9

Сёньня адзначае Дзень нараджэньня народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 году на Ўшаччыне. Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, нагадвае «Радыё Свабода».

Аўтар дзесяткаў паэтычных і літаратурна-крытычных кніг, сярод якіх зборнікі паэзіі «Маладзік над стэпам», «Неруш», «Вечальле», «Амплітуда сьмеласьці», «Самота паломніцтва», «Эваньгельле ад мамы». У 2000 годзе выдаў зборнік вершаў «Лісты ў Хэльсынкі» з малюнкамі Васіля Быкава, а ў 2003 годзе разам выйшаў сумесны з Васілём Быкавым зборнік «Калі рукаюцца душы». У 2005 годзе ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» пабачыў сьвет збор показак, эпіграмаў і эсэ «Дуліна ад Барадуліна».

Апошняя кніга Барадуліна – ягонае ліставаньне з Васілём Быкавым «Дажыць да зялёнай травы...» – пабачыла сьвет у мінулым годзе.

«Паэзія Барадуліна – чыстай красы Боская паэзія беларусаў, крыніца нацыянальнага натхненьня, складнік яе спрадвечнага духоўнага набытку. Тое асабліва адчувальна, калі апынуцца ў растаньні зь ею...» – пісаў Васіль Быкаў, які называў Рыгора Барадуліна сваім найбліжэйшым сябрам. Блізкае сяброўства зьвязвала Барадуліна і з Уладзімерам Караткевічам.

З 1988 году Рыгор Барадулин зьяўляецца членам Аргкамітэту, а затым - Сойму Беларускага народнага фронту. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках