14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сідорскі запросіць Валянціну Матвіенку ў тэатр

8

Прэм'ер-міністр Беларусі здаволены рэканструкцыяй будынка тэатра оперы і балета і збіраецца запрасіць губернатара Санкт-Пецярбурга на спектакль.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі паведаміў, што застаўся задаволеным рэканструкцыяй будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Як паведамляе «Інтэрфакс», прэм'ер азнаёміўся з выкананымі працамі падчас наведванняў будынка.

Выказаўшы свой камплімент тэатру, Сідорскі паведаміў, што ў хуткім часе адбудзецца яго сустрэча з губернатарам Санкт-Пецярбурга Валянцінай Матвіенкай.

«Я запрашу яе наведаць спектакль», - падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.

Прэм'ер застаўся задаволены тым, што падчас рэканструкцыі будынка і ў інтэр'еры тэатра была максімальна выкарыстаная прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў. Сідорскі падкрэсліў, што «мы можам усё ў сябе самі рабіць, і добра». Ён дадаў, што гэтую прадукцыю беларускія прадпрыемствы могуць прапаноўваць на экспарт.

«Для мяне галоўнае, каб усё было ў працоўным стане, каб вы маглі працаваць», - звярнуўся Сідорскі да працаўнікоў культуры.

У адпаведнасці з дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай на рэканструкцыю аб'екта ў перыяд 2005 года былі вылучаныя сродкі памеры Br307,2 млрд, у тым ліку на 2009 год запланавана вылучэнне каля Br63,8 млрд.

Вядома, што ў рэканструяваным будынку першае прадстаўленне запланаванае на 8 сакавіка. Мусіць, Валянціна Матвіенка была б прыемна здзіўленая, калі б Сяргей Сідорскі запрасіў яе на спектакль у Міжнародны жаночы дзень.

Дарэчы, беларускі прэм'ер лічыцца небанальным рамантыкам. Так, напрыклад, падчас саміту кіраўнікоў урадаў краінаў СНД, які праходзіў у Менску ў траўні 2008 года, Сяргей Сідорскі падарыў прэм'ер-міністру Украіны Юліі Цімашэнцы букет памаранчавых ружаў.

У сваю чаргу адзначым, што беларускі прэм'ер-міністр жанаты і мае двух дочак.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках