У Менску адзначылі гадавіну нараджэння Кастуся Каліноўскага (Фота)
3- 3.02.2009, 10:20
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» адзначылі гадавіну нараджэння Кастуся Каліноўскага, лідэра нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863 году.
Актывісты кампаніі вывесілі вялікі нацыянальны сцяг памерам 3 на 1,5 метры на будынку насупраць Акадэміі Навук у Менску. Таксама ўздоўж праспекта Незалежнасці былі расклееныя плакаты з інфармацыяй аб дні народзінаў Каліноўскага, паведамляе старонка jeans-by.com.






