У Мазыры матацыкліст збіў дзяўчыну з каляскай
9- 15.06.2026, 10:18
- 4,598
Інцыдэнт на пешаходным пераходзе трапіў на відэа.
13 чэрвеня а 22:15 у Мазыры 36-гадовы кіроўца матацыкла Honda, рухаючыся па вуліцы Рыжкова, наехаў на 25-гадовую дзяўчыну, якая з каляскай пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, паведамляе ДАІ Гомельскай вобласці.
Судзячы па відэа, кіроўца разам з матацыклам упаў на дарогу яшчэ да наезду на дзяўчыну з каляскай. Аднак пазбегнуць сутыкнення не ўдалося. Другому пешаходу ўдалося ўтрымацца на нагах, але другая каляска ўсё ж перакулілася.
У выніку ДТЗ пешаходку з траўмамі шпіталізавалі.