Беларускім судам ААН -- ня ўказ
- 3.02.2009, 10:44
Суд Ленінскага раёна адмовіўся разглядаць скаргу супраць МЗС, які ігнаруе рашэнне ААН аб аднаўленні дзейнасьці грамадзскага аю’яднаньня «Грамадзянскія ініцыятывы».
Суддзя Ленінскага раёна Менску Т. Жулкоўская адмовілася ўзбуджаць справу па скарзе Віктара Карняенкі супраць Міністэрства замежных спраў. Размова ідзе аб аднаўленні дзейнасьці Гомельскага абласнога грамадскага аб’яднання «Грамадзянскія ініцыятывы» ў адпаведнасці з рашэннем Камітэта ААН па правах чалавека, піша старонка milinkevich.org.
Міністэрства замежных спраў, якое абавязана сачыць за выкананнем Беларуссю міжнародных дагавораў, павінна было адказаць у судзе, чаму арганізацыя усё яшчэ пад забаронай.
Аднак суд вырашыў «дапамагчы» міністэрству.
«…Рашэннем Гомельскага абласнога суда ад 17 чэрвеня 2003 года ліквідавана Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Грамадзянскія ініцыятывы», адпаведна, скарга ў інтарэсах Гомельскага абласнога грамадскага аб’яднання «Грамадзянскія ініцыятывы» пададзена асобай, якая не мела паўнамоцтваў выступаць ў інтарэсах грамадскага аб’яднання» – гаворыцца ў вызначэнні суда.