15 чэрвеня 2026, панядзелак, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі за пікет насупраць выканкаму арыштаваныя апазыцыянеры

1

Сёння ў Гомелі супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя трое актывістаў «Маладога Фронту» і аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

Як паведаміў БелаПАН актывіст аргкамітэта па стварэнні БХД Кастусь Жукоўскі, чацвёра маладых людзей прайшлі з шасціметровай расцяжкай «КДБ нас з працы гоніць — Канстытуцыя абароніць?» ад абласнога драматычнага тэатра да будынка аблвыканкама, дзе прастаялі каля 20 хвілінаў. За тым, што адбываася, назіралі, паводле словаў К.Жукоўскага, 10 супрацоўнікаў міліцыі.

Неўзабаве двое ўдзельнікаў пікету, Андрэй Цянюта і Васіль Такарэнка, былі затрыманыя на плошчы Леніна і дастаўленыя ў АУС Цэнтральнага раёна для разбіральніцтва. Супрацоўнікі міліцыі ім патлумачылі, што прычына затрымання — «несанкцыянаваны мітынг».

Затрымалі і даставілі ў РАУС і К.Жукоўскага, які, паводле яго словаў, у пікеце не ўдзельнічаў, але здымаў тое, што адбывася каля аблвыканкама, на відэакамеру. Яшчэ двое ўдзельнікаў пікету самі прыйшлі ў РАУС, каб падтрымаць сваіх калегаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках