15 чэрвеня 2026, панядзелак, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За «лішнія» метры гаспадары кватэр будуць плаціць як прадпрымальнікі?

28

Міністэрства ЖКГ разглядае варыянт, пры якім жыхарам вялікіх кватэр прыйдзецца плаціць за тэхабслугоўванне па тым жа тарыфе, што і прадпрымальнікам, - у тры разы больш, чым раней.

У менскім упраўленні ЖКГ «Еўрарадыё» растлумачылі, што ўключае ў сябе «тэхабслугоўванне».

«Тэхабслугоўванне - гэта ўсё, што датычыцца абслугоўвання ўсіх інжынерных сетак і аб'ектаў добраўпарадкавання дваровых тэрыторый. Унутры кватэры вы сама сабе гаспадыня. Гаворка ідзе аб месцах агульнага карыстання, інжынерных сістэмах: вадаправодзе, каналізацыі, электрасістэмах, падводках», - кажа супрацоўніца ўпраўлення Лілія Фралова.

У разліковым цэнтры 16-га ЖЭСа сталіцы растлумачылі, што за тэхабслугоўванне «лішніх» метраў менчукам прыйдзецца плаціць у тры разы больш.

«Калі звычайны тарыф на тэхнічнае абслугоўванне складае 296 рублёў, тады тое, што аплочваецца па нарматыўным сабекошце, гэта значыць «лішнія» метры, - 750,6 рублёў, гэта значыць атрымліваецца амаль у 3 разы больш», - паведаміла супрацоўніца ЖЭСа Марыя Калечыц.

Іншая сітуацыя з прадпрымальнікамі: у іх і тарыфы іншыя, і яшчэ аплату за ліфты нядаўна ўвялі.

«Там зусім іншыя тарыфы, а яшчэ дадаткова раней не было аплаты за ліфт, а цяпер яшчэ аплату за ліфт павінныя з іх здымаць», - дадала Марыя Калечыц.

Па словах першага намесніка міністра ЖКГ Генадзя Ляпунова, прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў сваіх кватэрах у якасці суб'ектаў гаспадарання, павінныя плаціць 50% кошту паслуг ЖКГ, іншыя грамадзяне - 29,8%. Зараз пытанне аб аплаце будзе пераглядацца. Магчыма, жыхарам сталіцы прыйдзецца плаціць па тым жа тарыфе, што і прадпрымальнікам.

Так, калі сям'я з трох чалавек мае кватэру плошчай 90 м. кв., то за 70 м. кв. яны аплочваюць 20 720 рублёў і 15 708 рублёў - за «лішнія» метры. Калі сума за дадатковую плошчу паднімецца да тарыфаў прадпрымальнікаў, то яна складзе 26 356 рублёў. Атрымліваецца, што за «лішнія» 20 метраў прыйдзецца заплаціць больш, чым за 70 паложаных.

На сённяшні дзень гэтае рашэнне знаходзіцца ў стадыі разгляду.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках