17 чэрвеня 2026, Серада, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваных апазіцыянераў у аддзяленні міліцыі прымусілі распрануцца дагала

29

Актывісты «Маладога Фронту» і аргкамітэта па стварэнні партыі БХД перанеслі здзекі ў аддзяленні міліцыі.

Васіль Такарэнка, Кастусь Жукоўскі і Андрэй Цянюта, якія 3 лютага ўдзельнічалі ў пікеце ля будынка гомельскага ўпраўлення КДБ, былі дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Гомеля. Падчас ператрусу супрацоўнікі міліцыі распранулі маладых людзей дагала.

Пасля ператрусу актывістаў «Маладога Фронту» і БХД адвезлі ў суд, дзе іх пакаралі астранамічнымі штрафамі.

«Я такога нідзе ў Еўропе не бачыў, каб чалавека распраналі цалкам – дагала! -- распавёў «Радыё Свабода» удзельнік акцыі Васіль Такарэнка. – У прысутнасці нейкіх людзей у цывільным мяне прымусілі, прабачыце, зняць трусы. Вось, да чаго дажылі!»

«Я наогул не пры чым, -- кажа затрыманы актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Кастусь Жукоўскі. – Улада апусцілася ўжо да таго, што хапае тых, хто здымае на ўласную камеру шэсце, мітынг ці якое-небудзь свята. Мяне «павязалі» і далі агульны штраф у 100 базавых велічыняў – 3,5 мільёны рублёў. Гэта проста жах – два пратаколы склалі. Улада накіравала рэпрэсіі ў іншае рэчышча. Пачала даваць вялікія штрафы ні за што».

Складзеныя пратаколы ў аператыўным парадку разгледзела суддзя Цэнтральнага раёна Гомелю Марына Дамненка. За несанкцыянаванае шэсце і быццам бы супраціў міліцыі Андрэй Цянюта быў аштрафаваны на 2 мільёны 800 тысячаў рублёў. Васіль Такарэнка – на 1 мільён 750 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках