18 траўня 2024, Субота, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх ВНУ з'явяцца курсы па ашчаднасці

12

Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў прапанаваў увесці ў беларускіх ВНУ курсы па ашчаднасці і пытаннях эканоміі.

На мінулым тыдні, як паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси», ва ўсе беларускія ВНУ і ССНУ прыйшоў ліст пра тое, як жыць ва ўмовах крызісу.

«Рэжым паўсюднай эканоміі і ашчаднасці павінен стаць клопатам кожнага: ад навучэнца да студэнта, педагога і бацькі, - пішуць беларускія чыноўнікі ў лісце. - Ва ўстановах адукацыі варта рэгулярна праводзіць заняткі па інтэрасах, факультатывы, курсы па пытаннях эканоміі і ашчаднасці, руплівасці і гаспадарлівасці».

Як прызнаюцца ў навучальных установах, праца па ўтварэнні асноваў эканомнага жыцця ведзецца даўно.

«Праца па эканоміі ў нас вядзецца ўвесь час, - прызналіся ў вышэйшым каледжы сувязі. - І у групах, і індывідуальна. Асабліва з тымі, хто жыве ў інтэрнатах. У нас начныя дзяжурныя сочаць за тым, каб у 11 гадзінаў, ну, у 12 гадзінаў яны ўжо клаліся спаць, а не працавалі па начах. У сесію з гэтым, вядома, нічога не зробіш. А ў астатні час ганяем іх. У навучальных карпусах дзяжурныя сочаць за тым, каб у калідорах, у прыбіральнях святло выключалася. Дарэчы, эканоміць цеплыню дапамагаюць і шклопакеты, якія мы паставілі ў адным інтэрнаце цалкам, а ў другім - два паверхі.

У эканамічным універсітэце распрацаваны цэлы план працы.

«Мы хочам, каб кожны студэнт разумеў, што ва ўмовах фінансавага крызісу эканоміць прыходзіцца шмат на чым, -- заяўляе начальнік упраўлення выхаваўчай працы эканамічнага ўніверсітэта Уладзімір Дзянісаў. -- Ва ўніверсітэце ўсталяваныя лічыльнікі на цеплыню, святло, бо ў нас сем інтэрнатаў. Але на здароўі, вядома, ніхто эканоміць не збіраецца. Скарачаем выплаты, звязаныя з матэрыяльным заахвочваннем. Напрыклад, раней мы давалі ганаровую грамату студэнту, а да яе належыць базавая велічыня. А зараз больш выкарыстоўваем маральнае стымуляванне - даем проста грамату».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках