19 траўня 2024, Нядзеля, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску цэнзура зняла з выставы карціну Цэслера «Generation П» (Фота)

7

Пасля выкрывальнага артыкула ў афіцыйнай газеце з выставы знялі карціну вядомага мастака Уладзіміра Цэслера.

На выставу «Графема» свае карціны пагадзіліся даць Уладзімір Цэслер, Сяргей Кірушчанка, Руслан Вашкевіч - мастакі, якіх ўжо даўно не патрэбна прадстаўляць ні ў Беларусі, ні ў Еўропе. Усяго малады куратар Крысціна Сташкевіч сабрала 10 праектаў, амаль кожны з якіх складаўся з дыпціха або трыпціха, адзначае «Комсомольская правда в Беларуси».

«Ідэя «Графемы» - прадставіць у адной экспазіцыі працы, якія прысвечаныя тэксту, -- тлумачыць Крысціна Сташкевіч. -- У кожнай з карцін тэкст прысутнічае ў той або іншай ступені - як ідэя або як графічнае выкананне, альбо як частка канцэпцыі. Практычна ўсе працы ўжо былі выстаўленыя раней у межах тых або іншых праектаў».

Выстава адкрылася ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, які ў апошні час досыць паспяхова спрабуе знаходзіць шлях да сэрцаў і розумаў моладзі. На адкрыцці цяперашняй выставы быў нават высокі чын з Міністэрства культуры.

А праз тыдзень у адной з рэспубліканскіх газет з'явілася нататка, у якой мастакі былі названыя скандальнымі арт-хуліганамі і правакатарамі, і нават ставілася пытанне аб тым, ці дапушчальнае канцэптуальнае мастацтва ў сценах Літаратурнага музея з паўвекавымі традыцыямі. Праўда, быў там і выраз аб тым, што музей - не могілкі культуры. Відавочна, не дачыталі яго дзесьці наверсе. У выніку музею прыйшлося зняць усе працы, якія былі згаданыя ў нататцы: палатно Міхаіла Гуліна з аголеным пажарным з ягонага вялікага праекту «Дзіцячая дэманалогія» аб дзіцячых краінах ягонага пакалення, дзве працы Руслана Вашкевіча, адну - Уладзіміра Цэслера. Тую самую, дзе мастак цалкам перапісаў увесь раман Пялевіна «Generation П».

«Гэтая выстава цалкам бяскрыўдная, не ідэалагічная, не фігуратыўная, - перакананы Руслан Вашкевіч, працы якога не першы раз здымаюць з экспазіцыі. - Мастацтва - небяспечная зона. Яно павіннае быць складаным, непрычэсаным. І часцей бывае, што людзі двухсэнсоўна чытаюць карціны, але каб артыкул газетны так неадэкватна прачыталі…Дарэчы, адна мая праца - «Партрэт на памяць» - ужо выстаўлялася не раз, у тым ліку і ў Нацыянальнай бібліятэцы. Дапушчальна, яна магла збянтэжыць кагосьці таму, што падалена нагадвае надмагілле. Але другая - цалкам дзіцячая, анекдатычная: негры ўначы крадуць вугаль».

Абураюцца ў сувязі са здарэннем і мастацтвазнаўцы.

«Мастакі, працы якіх былі знятыя, - адны з самых вядомых майстроў у краіне, -- перакананая мастацтвазнаўца Ірына Стальная. -- За цыкл Цэслера «Вектарная прастора» змагаюцца шматлікія галерэі свету. Дзіўна, што сёння камусьці прыходзіцца тлумачыць, што актуальнае мастацтва - гэты сур'ёзны накірунак, які існуе з пачатку 60-х гадоў. І называць яго хуліганствам - проста невуцтва».

Работа Цэслера "Generation Пі", фота lipkovich.livejournal.com

«Парт на памяць» Руслана Вашкевіча выстаўляўся ў Нацыянальнай бібліятэцы і нікога не збянтэжыў.

Без знятых карцін выстава выглядае пуста.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках