14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лондане пікетавалі амбасаду Беларусі, у Варшаве ўзнялі беларускія сцягі (Фота)

2

Святочныя акцыі, прысвечаныя 91-ай гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшлі ўчора ў Польшчы і Вялікабрытаніі.

Акцыю ў цэнтры Варшавы арганізавала ініцыятыва «Вольная Беларусь». Маладыя людзі ўзнялі нацыянальныя сцягі і запусцілі ў неба дзясяткі белых і чырвоных паветраных шароў.

У Лондане прайшоў пікет каля беларускай амбасады. Моладзевыя актывісты, апранутыя ў футболкі з нацыянальнай сімволікай, прыйшлі туды з бел-чырвона-белымі сцягамі і транспарантам «Жыве Беларусь!» Яны папрасілі аб сустрэчы з беларускім амбасадарам – але той адказаў адмовай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках