18 траўня 2024, Субота, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр адукацыі «не бачыць неабходнасці» ў вяртанні ЕГУ ў Менск

16

Аляксандр Радзькоў агучыў афіцыйную пазіцыю Міністэрства адукацыі: вяртанне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта немэтазгодна.

«Мы не разглядаем пытанне аб вяртанні ЕГУ, да нас і не паступала такога зварота», - цытуе словы Аляксандра Радзькова «Інтэрфакс».

«У нас дастаткова вну, якія вырашаюць задачу падрыхтоўкі кадраў, мы не бачым такой неабходнасці», - сказаў міністр.

Кіраўнік Мінадукацыі падкрэсліў, што ў кожнага вну павінныя быць свае мэты і задачы ў падрыхтоўцы спецыялістаў, павінная быць у грамадстве замова на працаўладкаванне іхніх выпускнікоў. Ён таксама звярнуў увагу і на наяўнасць у ЕГУ «вялікіх пытанняў з фінансаваннем».

Нагадаем, што міністэрства адукацыі Беларусі ў 2004 годзе прыняло рашэнне аб ануляванні ліцэнзіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці.

У ЕГУ навучалася каля 1000 студэнтаў. У цяперашні час ЕГУ ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць у Вільнюсе (Літва).

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках