15 чэрвеня 2026, панядзелак, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Бабруйскам пасадзілі лес для партызанаў

8

Горад над Бярэзінай «зашкальвае» ад ідэалагічных мерапрыемстваў пад знакам вайсковай тэматыкі. Нават дзяцей у бабруйскіх дзіцячых садках апранаюць у вайсковую форму.

На былым вайсковым палігоне ў Дубоўцы ў гонар 65-годдзя вызвалення Беларусі высаджана 13 гектараў хвой. Нагадваць нашчадкам аб гэтым будзе спецыяльны знак, паведамляе Bulletinonline.org.

Падобныя акцыі ў межах Дня лесу сталі ўжо традыцыйнымі. Аднак да гэтага года нікому ў галаву не прыходзіла звязваць з'яўленне новых лясоў у Беларусі з вызваленнем яе ад фашыстаў.

Аляксей, удзельнік пасадкі лесу ў Дубоўцы, іранізуе:

– Я ужо некалькі год удзельнічаю ў лесапасадках. Не ў гонар нейкіх памятных дат. Проста таму, што лес – гэта добра. Калі пасадка хвой – усяго толькі мерапрыемства на вайсковую тэматыку, тады ў тым хваёвым бары і партызаны хутка завядуцца.

Наогул не прысвяціць нешта тэме вайны сёлета стала проста непрыстойна.

Да прыкладу, нядаўна ў Бабруйску прайшоў моладзевы танцавальны конкурс «пад музыку вайсковых год».

А дзеткі з дзіцячага саду «Гармонія», аднаго з найбольш прасунутых у горадзе, падрыхтавалі да 8 сакавіка тэатралізаваную імпрэзу. Пад назвай «Уклад жанчыны ў Вялікую Айчынную вайну». Маршыравалі малыя ў спецыяльна пашытай вайсковай форме і з муляжамі аўтаматаў у руках.

На мінулым тыдні даваў справаздачу аб праведзеным за год Цэнтр пазашкольнай працы «Росквіт». Адбыўся двухгадзінны канцэрт танцавальных і вакальных кружкоў. На працягу першай гадзіны дзіцячыя калектывы проста спаборнічалі адзін з адным, хто ж выканае «найбольш вайсковае».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках