10 траўня 2024, Пятніца, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўшанавалі памяць віцэ-спікера парламента Генадзя Карпенкі (Фота)

2

На магілу памерлага пры нявысветленых абставінах віцэ-спікера Вярхоўнага Савета 13 склікання Генадзя Карпенкі прыйшлі яго сябры і калегі па парламенце.

Нагадаем, што віцэ-спікер Вярхоўнага Савета 13 склікання Беларусі памер пры нявысветленых абставінах ад кровазліцця ў мозг 6 красавіка 1999 года.

Родныя і блізкія Генадзя Карпенкі ўпэўненыя, што яго смерць была гвалтоўнай і да яе датычныя беларускія ўлады. Вось ужо 6 гадоў чальцы сям'і віцэ-спікера беларускага парламента жывуць у Нямеччыне, дзе яны атрымалі палітычны прытулак.

Раптоўная смерць Генадзя Карпенкі, якая суправаджалася шэрагам загадкавых падзеяў, адбылася за месяц да альтэрнатыўных прэзідэнцкіх выбараў, прыхільнікі правядзення якіх адмовіліся прызнаць навязаныя Лукашэнкам змены ў Канстытуцыі, якія азначалі працягненне тэрміна яго паўнамоцтваў на прэзідэнцкай пасадзе. Безумоўны фаварыт гэтых выбараў і адзін з ініцыятараў імпічменту Лукашэнкі, Генадзь Карпенка ўяўляў рэальную пагрозу для дзейснай улады.

На Усходнія могілкі Менска, дзе пахаваны Генадзь Карпенка, сёння прыйшлі вядомыя ў краіне людзі – лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былы намеснік міністра замежных справаў Андрэй Саннікаў, ганаровы старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі, былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч, экс-міністр замежных справаў Беларусі Пётр Краўчанка, намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Вярхоўнага Савета 13 склікання Людміла Гразнова, сябра Сойма Партыі БНФ Юры Хадыка, каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка, жонка выкрадзенага ў 1999 годзе віцэ-спікера Вярхоўнага Савета 13 склікання Віктара Ганчара Зінаіда Ганчар, старшыня выканкама «Міжнароднага грамадскага аб'яднання імя Генадзя Карпенкі» Валер Костка і іншыя.

Сёння ж ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры адбыўся канцэрт-рэквіем у памяць пра Генадзя Карпенку.

Старшыня выканкама «Міжнароднага грамадскага аб'яднання імя Генадзя Карпенкі» Валер Костка

Людміла Грязнова, Зінаіда Ганчар, Юры Хадыка

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна

Галоўны рэдактар газеты «Народная воля» Іосіф Сярэдзіч

Былы кіраўнік Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч (справа)

Намеснік старшыні АГП Аляксандр Дабравольскі, каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка і лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках