18 траўня 2024, Субота, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзевых актывістаў судзяць за акцыю «Не новаму Чарнобылю!»

1

Сёння лідскі моладзевы актывіст Яўген Руды атрымаў позву ў раённы суд.

25 красавіка, напярэдадні «Чарнобыльскага Шляха», актывісты «Маладога Фронту» арганізавалі ў Лідзе акцыю-шэсце «Не новаму Чарнобылю!», пасля якой на траіх удзельнікаў былі складзеныя пратаколы па артыкуле 17.1 КаАП РБ – «парушэнне правілаў правядзення масавага мерапрыемства», нагадвае «Радыё Рацыя».

Зараз будуць судзіць ужо другога ўдзельніка акцыі.

«Сёння я атрымаў позву па той самай справе аб шэсці, якое прайшло ў Лідзе 25 чысла. Наколькі мне вядома, яшчэ не прайшоў суд над Ганнай Бунько, таму, магчыма, яна таксама атрымала позву», - каментуе Яўген Руды.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках