18 траўня 2024, Субота, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі на аўкцыёне прадалі грамадскую прыбіральню

3

Грамадскую прыбіральню прадалі для выкарыстоўвання ў «сацыяльна-культурнай» сферы: як кафэ або цырульню.

Размешчаная ў адным са спальных раёнаў горада грамадская прыбіральня плошчай 108 квадратных метраў доўгі час не эксплуатавалася. У сувязі з гэтым і было прынятае рашэнне аб ейным продажы з аўкцыёну, піша regionby.org.

Прыбіральня была прададзеная за 101 мільён рублёў на ўмовах, што ён будзе выкарыстаны для сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння. Гэта значыць, новы ўладальнік зможа зрабіць там, напрыклад, цырульню, рамонтную майстэрню або нават кафэ.

Дарэчы, гандляваліся за права валодання прыбіральняй чатыры прэтэндэнта. Гэта не першы выпадак «перапрафілявання» грамадскіх прыбіральняў у Гомелі. На адной з цэнтральных вуліц замест гэтай прыбіральні зрабілі спачатку піцейную ўстанову, потым нейкую краму.

Як кажуць мясцовыя жыхары, грамадскія прыбіральні прадаюць з-за нерэнтабельнасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках