14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску зноў не працавалі банкаматы

7

У суботу шматлікія менчукі, якія паспрабавалі расплаціцца за пакупкі карткамі «Прыорбанка», былі вымушаныя сыйсці з крам ні з чым.

У краме «Еўраопт» нават павесілі аб'яву, што гэтыя карткі да аплаты не прымаюцца, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Банкаматы адмаўляліся здзяйсняць аперацыі з карткамі, а электронныя тэрміналы ў крамах не хацелі пераводзіць грошы.

«Я была за мяжой, у велізарнай краме, дзе збіралася зладзіць шопінг. Абодва банкаматы напісалі «ваша апошняя аперацыя адмененая, звяртайцеся ў банк». І вось я стаю перад усёй гэтай раскошай з непрацуючай карткай і 25 літамі (прыкладна 25 тыс.руб.) у кішэні!» – скардзіцца беларуска, якая была на выходных у Літве.

«У суботу ў банка была праблема з працэсінгавай сістэмай. Праз паўгадзіны гэтая праблема ўжо была ўхіленая. Зараз праца з карткамі ідзе ў звычайным рэжыме», - растлумачылі ў «Прыорбанку».

Нагадаем, у апошні час сістэмы «падвісалі» у розных банкаў. Банкаматы не працавалі і спісвалі грошы беларусаў у пачатку чэрвеня. Прычыны такому збегу акалічнасцяў не называюць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках