300 даляраў штрафу за патрабаванне вызваліць палітвязняў
1- 26.06.2009, 11:30
24 чэрвеня адміністрацыяй Фрунзенскага раёна Менска быў разгледжаны пратакол у адносінах актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Сергійца.
Апазіцыянера асудзілі на 858 тысяч беларускіх рублёў (больш за 300 даляраў ЗША) за вывешванне расцяжкі «Свабоду палітвязням!», паведамляе сайт f-fight.org.
Нагадаем, што Максім Сергіец быў затрыманы 28 мая 2009 года, калі вывешваў расцяжку са словамі «Свабоду палітвязням!» на вуліцы Прытыцкага.
Яго і яшчэ аднаго актывіста «Еўрапейскай Беларусі» затрымаў патруль міліцыі, які праязджаў міма. Маладыя людзі былі дастаўленыя ў Фрунзенскі РУУС, дзе ў іх былі знятыя адбіткі пальцаў. Таксама на іх былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за «парушэнне добраўпарадкавання населеных пунктаў». Акрамя таго, супрацоўнікі міліцыі забралі расцяжку. Праз тры гадзіны маладыя людзі былі вызваленыя.