13 чэрвеня 2026, Субота, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча абвінаваціла Расею ў фальсіфікацыі гісторыі

36

Афіцыйны ліст пратэсту быў накіраваны польскай амбасадай у Маскве ў МЗС РФ.

Прычынай канфлікту стаў адзін з сюжэтаў праграмы «Весткі тыдня» на тэлеканале «Расея», паведамляе «Коммерсант».

На думку польскага боку, сюжэт Іллі Канавіна «Пакт Молатава-Рыбентропа: Рассакрэчаныя матэрыялы», паказаны 21 чэрвеня (напярэдадні гадавіны нападу Нямеччыны на СССР), выстаўляе Польшчу ўскосным вінаватым у пачатку Другі сусветнай.

Абурэнне польскіх дыпламатаў, у прыватнасці, выклікала сцверджэнне, што ў 1939 годзе перад самым пачаткам вайны палякі, упэўненыя ў падтрымцы Нямеччыны, «спрабавалі ўсіх абхітрыць, прапаноўвалі Японіі адкрыць другі фронт супраць Саветаў. Нямеччына і Польшча — з захаду, Японія — з усходу».

У афіцыйным лісце амбасада Польшчы ў Маскве назвала сюжэт Канавіна «яркай спробай фальсіфікацыі гісторыі», адзначыўшы, што «павярхоўныя і хлуслівыя сцверджэнні, безумоўна, не аказваюць станоўчага ўплыву на паляпшэнне адносінаў паміж нашымі краінамі».

Акрамя расейскага МЗС копія ліста была накіраваная ў холдынг УДТРК, куды ўваходзіць тэлеканал «Расея». Ва УДТРК ніяк не пракаментавалі сітуацыю, якая склалася, адзначыўшы, што афіцыйны адказ пакуль не гатовы. Са свайго боку прадстаўнікі МЗС РФ выказалі здзіўленне дзеяннямі польскага боку.

«Меркаванні, выказаныя ў тэлепраграмах, не павінны станавіцца прадметам разгляду афіцыйных арганізацыяў. Да якіх часоў нам прапаноўваюць вярнуцца? У нас свабода слова», — прыводзіць «Коммерсант» словы расейскіх дыпламатаў. Акрамя таго, у МЗС РФ лічаць, што Польшча вядзе палітыку падвойных стандартаў. «Калі б мы кожны раз зважалі на тое, што кажацца ў адрас Расеі і гісторыі СССР на дзяржаўных каналах Польшчы, была б зусім іншая гутарка», — падкрэслілі ў МЗС.

Нагадаем, што ў красавіку 2009 года на сайце міністэрства абароны РФ быў размешчаны артыкул «Выдумкі і фальсіфікацыі ў ацэнках ролі СССР напярэдадні і з пачаткам другой сусветнай вайны» супрацоўніка Інстытута ваеннай гісторыі Мінабароны Сяргея Кавалёва, аўтар якога сцвярджаў, што Другая сусветная пачалася з-за адмовы Польшчы задаволіць «надта ўмераныя» прэтэнзіі Нямеччыны. Пасля шуміхі, якая ўзнялася ў прэсе, Мінабароны прыбрала артыкул з сайта, адзначыўшы, што публікацыя з'яўляецца дыскусійнай і не павінна разглядацца як афіцыйны пункт гледжання расейскага ваеннага ведамства.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках