13 чэрвеня 2026, Субота, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казакі сталі патруляваць Менск

71

Першым аб'ектам, які яны ўзялі пад ахову ў беларускай сталіцы, стаў менскі заалагічны парк. Казакі актыўна дзейнічаюць і ў рэгіёнах.

«Адміністрацыя ўжо не можа сабе дазволіць наёмную ахову, таму мы на добраахвотнай аснове вырашылі дапамагчы, — распавёў газеце «Рэспубліка» прадстаўнік беларускага казацтва Уладзімір Шурпач. — Працы хапае. Нядаўна вывелі пад рукі хлопца, які разгульваў з бутэлькай піва ў клетцы з мядзведзем. Увесь час папярэджваем наведнікаў, каб яны не кармілі жывёлаў — ежы ім і без таго хапае. Да надыходу халадоў кожную суботу і нядзелю будзем сачыць за парадкам, дапамагаць па гаспадарцы».

Дарэчы, калі вы наведаеце заапарк у Чыжоўцы 9 жніўня, калі яму спаўняецца 25 гадоў, дык ўбачыце майстар-клас прафесійнай джыгітоўцы, паведамляе «Рэспубліка».

У апошні час казацкія атрады сталі з'яўляцца ў рэгіёнах Беларусі. Так, вядома, што яны актыўна дзейнічаюць у Паставах і Пінску.

У часы Расейскай імперыі казацкія палкі зазвычай дасылалі ў Беларусь, каб расправіцца з паўстанцамі. Паводле сведчання гісторыкаў, казакі пакінулі тут крывавыя сляды. Шмат якія вядомыя ў краіне людзі былі забітыя ці закатаваныя імі.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках