14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уборачная на мяжы правалу

20

Найболш складаная сітуацыя на Міншчыне і Віцебшчыне, а ў цэлым праблемы існуюць у 24 раёнах краіны.

«У шмат якіх гаспадарках выяўленыя абуральныя факты бязладнага стаўлення да тэхнікі, – заявіла на нарадзе, якая прайшла ў Мінсельгаспрадзе, першая намесніца міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзея Каткавец. – Не гатовыя прымаць ураджай зернесушыльныя комплексы, у жудасным стане знаходзяцца мехдвары, рамонтныя майстэрні, складаная сітуацыя з кадрамі, а кіраўнікі арганізацыяў рапартуюць аб гатоўнасці да жніва».

У сваю чаргу начальнік галоўнага ўпраўлення механізавання і тэхнічнага прагрэсу Мінсельгаспрада Леанід Марыніч паведаміў, што на месцах не адчуваецца напружанай працы па ліквідацыі парушэнняў, хаця шматлікія кіраўнікі атрымалі вымовы, прыцягнутыя да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці, піша «Ежедневник».

«Сітуацыю трэба ўзяць пад кантроль, актывізаваць працу па падрыхтоўцы тэхнікі, навядзенні парадку на мехдварах, пры недахопе ўласных кадраў арганізацыям трэба прыцягваць беспрацоўных грамадзянаў», – адзначыў Л.Марыніч.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках