10 чэрвеня 2026, Серада, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя сацыяльныя стандарты - гарачую ваду ўключаюць 2 разы на тыдзень

40

З-за скарачэння рэспубліканскага бюджэту мясцовыя ўлады абвясцілі новую кампанію па эканоміі.

Жыхары Слуцка і Верхнядзвінска першымі адчулі на сабе, што такое сапраўдныя сацыяльныя стандарты, паведамляе «Еўрарадыё». Абвестку аб адключэнні гарачай вады напісалі ў раённай газеце Слуцка. Цяпер гарачая вада будзе з'яўляцца ў кватэрах мясцовых жыхароў толькі два разы на тыдзень.

Намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама па эканоміцы Ала Русак кажа, што такім чынам мясцовыя ўлады імкнуцца хоць крышку зэканоміць.

«Вядома, гэта звязана з эканоміяй, таму як вы ведаеце — сёння энерганосьбіты дарагія. Бюджэт таксама скараціўся, я маю на ўвазе выдаткі бюджэту: вы ведаеце — эканомія сёння вялікая справа», -- заяўляе Ала Русак.

Каб атрымаць магчымасць памыцца, незадаволеныя жыхары нават пішуць калектыўныя звароты ў райвыканкам. Начальнік аддзела ЖКГ Слуцкага райвыканкама Людміла Папчэня заяўляе, што не можа прапанаваць ім нічога, акрамя спагады.

«Ёсць калектыўныя, ёсць асабістыя тэлефанаванні, натуральна: ну каму гэта падабаецца? Спякота, дачы — вядома, усім людзям хочацца памыцца», --заяўляе Папчэня.

Мясцовыя жыхары кажуць, што згодныя нават эканоміць, толькі бы ўвечары можна было памыцца.

«Згодна, што днём павінная быць нейкая эканомія і ўсё астатняе, але калі б хоць кожны дзень увечары вада была, было бы крышку лягчэй», -- кажа жыхарка Слуцку Валянціна

Праблемы жыхароў Слуцку не турбуюць і Міністэрства ЖКГ, паколькі сацыяльны стандарт, паводле якога гарачую ваду павінныя падаваць не менш чым два дні на тыдзень, райвыканкам выканаў.

«Эканомяць, рашэнне выканкама, рашэнне мясцовых уладаў. А тое, што яны там робяць, — гэта іх праблемы», -- заяўляе супрацоўнік Міністэрства ЖКГ.

«Перавыконвае» сацыяльны стандарт і райвыканкам горада Верхнядзвінска. Там гарачая вада ёсць тры дні на тыдзень. Але і гэта для жыхароў шчасце, паколькі раней гарачай вады ўлетку наогул не было.

«У горадзе Верхнядзвінску ў міжацяпляльны перыяд гарачай вады наогул не было, абсталявалі кацельню, -- распавядае супрацоўнік Верхнядзвінскага райвыканкама. -- Мы выконваем сацыяльныя стандарты, даем ваду не менш чым два разы на тыдзень, нават тры разы на тыдзень даем».

Адзінае, што ў гэтай сітуацыі можна параіць жыхарам райцэнтраў, — пераехаць жыць у сталіцу. Тады памыцца можна будзе кожны дзень, — гарантуе Міністэрства ЖКГ.

«Будуць жыць у сталіцы — будуць мець гарачую ваду», -- кажа супрацоўнік Міністэрствы ЖКГ.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках