10 траўня 2024, Пятніца, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Распачаўся суд над экс-пракурорам Менскай вобласці Снегіром

8

Вярхоўны суд Беларусі мае намер сёння распачаць разгляд крымінальнай справы экс-пракурора Менскай вобласці Міхаіла Снегіра.

«Пачатак судовых слуханняў па справе М.Снегіра прызначаны на 10 жніўня. Судовы працэс будзе закрытым», паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у Вярхоўным судзе Беларусі.

Як раней паведамляла агенцтва са спасылкай на адваката М.Снегіра Анатоля Шэпелевіча, следства прад'явіла М.Снегіру абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса - злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (арт. 424), хабар (арт. 430) і захоўванне боепрыпасаў (арт. 295).

На нарадзе 13 лістапада 2008 года Аляксандр Лукашэнкі агучыў інфармацыю, датычную незаконнага набыцця М.Снегіром кватэры ў Менску і будаўніцтва дарагога катэджа.

14 лістапада 2008 года была ўзбуджаная крымінальная справа па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі супрацоўнікамі органаў пракуратуры, па ёй праходзіў і М.Снягір. Неўзабаве ён быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА у Менску.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках