18 траўня 2024, Субота, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікаў выканкамаў прымушаюць касіць авёс

32

Супрацоўнікі Берасцейскага аблвыканкама ўзялі косы і адправіліся на палі, дзе ідзе бітва за ўраджай.

Зрабілі яны гэта «добраахвотна». Як паведамляе газета «Рэспублiка», некаторыя прыхапілі з сабой уласныя косы.

У СВК «Кутузаўскі» Кобрынскага раёна «дэсант» упраўлеўнцаў-касцоў высадзіўся раніцай на аўсяным полі, на якім выкарыстанне камбайна з-за цяжкага стану падмочаных пасеваў было прызнана эканамічна немэтазгодным, паведамляе «Ежедневник».

Паўсотні «добраахвотнікаў» з аблвыканкама да чатырох гадзін дня амаль без перапынкаў ішлі роўнымі шэрагамі па палеглых хлябах. У ліку лідэраў аказаўся кіраўнік справамі аблвыканкама Антон Стэльмах.

«Усе разам дзякуючы спаборніцкаму працоўнаму запалу скасілі авёс на плошчы каля пяці гектараў, занеслі свой уклад у агульны ўраджай і арганізацыйным словам, і ўмелымі рукамі», -- паведамляе «Рэспублiка».

Нагадаем, што на мінулым тыдні прыклад таго, як дапамагчы прыбраць ураджай, паказаў Аляксандр Лукашэнка, які павёз паказваць правілы касьбы расейскаму аглядальніку Міхасю Гусману.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках