Яшчэ аднаго калгасніка пераехала МАЗам
24- 25.08.2009, 16:20
У Маладзечанскім раёне МАЗ пераехаў памочніка камбайнёра, які спаў у саломе.
Як паведамляе БелТА, НЗ адбылося ўчора апоўдні на полі недалёка ад вёскі Вязынка. 35-гадовы кіроўца СВК ім. Я.Купалы, жыхар гарадскога пасёлка Радашковічы, кіруючы аўтамашынай «МАЗ-555142», здзейсніў наезд на 19-гадовага памочніка камбайнёра, жыхара вёскі Гранічы, які спаў у ваўку саломы. Хлопец з пераломамі абедзвюх ног быў дастаўлены у Маладзечанскую раённую лякарню.
Тыдзень таму адбыўся падобны выпадак: акурат ў полі пад коламі МАЗа загінуў начальнік участку СВК «Лоск», жыхар вёскі Лоск Валожынскага раёна Менскай вобласці. Труп мужчыны быў знойдзены толькі раніцай, калі працягнулася ўборачная гарачая пара. Начальнік участку быў задушаны перавозячай збожжа машынай падчас абеднага сну — кіроўца велізарнага МАЗа просту не заўважыў чалавека, што спаў пад стогам саломы.