На рынках дазволілі гандляваць спіртным і цыгарэтамі
8- 27.08.2009, 11:03
Адпаведныя змены ў Правілы гандлю на рынках унесены ў пастанову Саўміна №1102 ад 24 жніўня 2009 года.
Пастановай урада №1623 ад 12 снежня 2003 года «Аб некаторых пытаннях дзейнасці рынкаў», быў зацверджаны пералік з 15 найменняў тавараў, якімі было забаронена гандляваць на тэрыторыі рынкаў. У спіс забароненых былі занесены таксама спіртныя напоі і тытунёвыя вырабы, адзначае «Ежедневник». Зроблена гэта было пераважна для ажыццяўлення больш цвёрдага кантролю за водпускам дадзенай спецыфічнай прадукцыі, у тым ліку, каб выключыць факты, калі цыгарэты і алкаголь прадаюцца падлеткам.
Пастановай Саўміна №1102 з гэтага часу «дазволена рэалізацыя алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў у крамах, аб'ектах грамадскага харчавання, размешчаных на тэрыторыі рынкаў не залежна ад іх прыналежнасці».
Дадзеныя правілы набываюць сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.