14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі кіраўнік: У нас засталася адна пяцігодка, каб ператварыць краіну ў аграгарадок

42

Аляксандр Лукашэнка збіраецца праводзіць меліярацыю Палесся і забудоўваць краіну аграгарадкамі.

Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць хуткім часам праграму па развіцці Прыпяцкага рэгіёна. Такую задачу паставіў сёння кіраўнік дзяржавы, наведваючы з працоўнай паездкай Гомельскую вобласць, перадае БелТА.

«Душа баліць, што самы прыгожы край мала чаго дае людзям, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Тут павінен быць задзейнічаны кожны метр, мы павінны ўзяць ад гэтай зямлі максімальна, але пры гэтым не нарабіць шкоды навакольнаму асяроддзю».

Беларускі кіраўнік заявіў, што гэты рэгіён па-свойму ўнікальны, аднак яго трэба акультурыць: «Узяць хоць бы раку Прыпяць. 575 км — такога цуду ў свеце больш няма. Гэта своеасаблівая беларуская Амазонка. У свеце рэдка знойдзеш такі кавалак зямлі, дзе такое чыстае паветра, дзе можна так свабодна дыхаць».

Адзначым, што ў Гомельскай вобласці ўжо 40 год функцыянуе Прыпяцкі запаведнік, задача якога — захаванне ў натуральным стане тыповага для беларускага Палесся ландшафтна-гідралагічнага комплексу, захаванне і аднаўленне рэдкіх і знікаючых відаў жывёл і раслін, вывучэнне змен у прыродзе, звязаных з шырокім вядзеннем меліярацыі і выяўленне наступстваў актыўнага ўмяшання чалавека ў прыроду. У 1996 годзе запаведнік быў рэарганізаваны ў нацыянальны парк «Прыпяцкі». Штогод яго наведваюць больш за 10 тыс. турыстаў. Зараз тут завяршаецца стварэнне ўнікальнага не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе экалагічнага турыстычнага аб'екта — «Прыпяцкае сафары», дзе на плошчы ў 4 тыс.га створаныя ўнікальныя ўмовы для ўтрымання і дэманстрацыі жывёл у натуральных умовах. Тут таксама створаная ўся інфраструктура для развіцця воднага турызму.

Лукашэнка таксама даручыў правесці комплексную меліярацыю палескіх земляў за будучую пяцігодку. Пры гэтым ён падкрэсліў, што меліярацыю трэба ажыццяўляць пісьменна, а не так, як у савецкія часы, калі меліяраваныя землі засявалі прапашнымі культурамі і такім чынам руйнавалі глебу.

«Гэта будзе добры, прыбытковы праект, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Не будзем забываць, што попыт на прадукты ў свеце сёння захоўваецца. Больш за мільярд людзей галадаюць».

Звяртаючыся да губернатара Гомельскай вобласці Аляксандра Якабсона, беларускі кіраўнік заявіў, што «1 млн.т збожжа — гэта не ваш узровень, трэба збіраць 1,5 млн.т збожжавых і плюс паўмільёна кукурузы».

А кажучы пра ўладкаванне аграгарадкоў і прыводзячы ў прыклад аграгарадок Лясковічы, Аляксандр Лукашэнка сказаў:

«У нас засталася адна пяцігодка, каб усю краіну зрабіць у асноўным такой, гэта значыць аграгарадкі па ўсёй Беларусі павінны быць менавіта такімі, зручнымі для людзей».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках