7 траўня 2024, aўторак, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні» прадставіць «Чароўны трусік» (Відэа)

48

Юры Дземідовіч стаў пераможцам Нацыянальнага дзіцячага конкурсу «Песня для Еўрабачання-2009».

Фінал прайшоў у Менску ўвечары 10 верасня. Кампазіцыю «Чароўны трусік» прызналі лепшай як тэлегледачы, так і прафесійнае журы.

13-гадовы менчук Юры Дземідовіч з кампазіцыяй «Чароўны трусік» будзе прадстаўляць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне-2009», які пройдзе ў Кіеве 21 лістапада.

Падчас глядацкага галасавання Дземідовіч набраў 74 балы. Ён перамог у Берасцейскай, Віцебскай і Менскай абласцях, быў другім у Гомельскай вобласці і трэцім — у Гарадзенскай і Магілёўскай.

Другое месца заняла Паліна Клішкова (Магілёў) з песняй «За зоркай» — 61 бал, трэцяе з 59 баламі — Злата Ларчанка (Дзяржынск) з кампазіцыяй «Баба-Яга-2009».

Далей размясціліся:

Дыяна Громава (Гомель), «Гэй, хлапчукі і дзяўчаткі» —54;

група «Рокі» — Кірыла Ермакоў і Раман Валазнёў (Менск), «Толькі наперад!», і Магамед Асланаў (Гародня), «Цік-так» — па 48;

Кацярына Мурашка (Магілёў), «Дзень нараджэння» — 39;

Дар'я Шульгіна (Гародня), «Агністыя ноты», і Дыяна Гузіно (Гародня), «Мару лётаць» — па 30;

Кацярына Мяжэнная (Менск), «Толькі любоў» — 25.

Громава перамагла ў Гомельскай вобласці, Асланаў — у Гарадзенскай, Клішкова — у Магілёўскай.

Сімпатыі журы размеркаваліся наступным чынам: Дземідовіч — 12 балаў, Ларчанка — 10, «Рокі» — 8, Асланаў — 7, Громава — 6, Клішкова — 5, Мяжэнная — 4, Шульгіна — 3, Гузіно — 2, Мурашка — 1.

Канкурсанты з Беларусі двойчы станавіліся пераможцамі дзіцячага «Еўрабачання». На конкурсе 2007 года першае месца заваяваў менскі школьнік Аляксей Жыгалковіч, на «Еўрабачанні-2005» — Ксенія Сітнік з Мазыра. На «Еўрабачанні-2006» жыхар Мазыра Андрэй Кунец заняў другое месца. Летась канкурсанты з Беларусі — трыа ў складзе 12-гадовай Дар'і Надзінай, 11-гадовай Аліны Молаш і 12-гадовай Карыны Жуковіч — з песняй «Сэрца Беларусі» былі шостымі.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках