15 чэрвеня 2026, панядзелак, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікам выканкама збіраліся даць хабар у паўмільёна даляраў

16

Непрацуючы жыхар Фаніпаля затрыманы ў Менску за падбухторванне да давання хабару ў буйным памеры.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміла оперупаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі Вераніка Пасмеццева.

Мужчына падбухторваў прадстаўніка аднаго з буйных камерцыйных прадпрыемстваў сталіцы даць хабар службовым асобам выканаўчай улады. Грошы, па словах затрыманага, патрэбныя былі для прызнання азначанага прадпрыемства пераможцам аўкцыёну на права праектавання і будаўніцтва капітальных будынкаў на тэрыторыі Менска. Кошт «перамогі» быў прызначаны $500 тыс.

У адным са сталічных гатэляў падбухторшчык атрымаў ад камерсанта частку абумоўленай сумы - $300 тыс., за што і быў затрыманы аператыўнікамі. У цяперашні час у дачыненні да падазраванага ўзбуджаная крымінальная справа за падбухторванне да давання хабару ў буйным памеры (ч.5 арт.16, ч.2 арт.431 КК Беларусі). За зробленае яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках