15 чэрвеня 2026, панядзелак, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць былога гендырэктара ААТ «Гомельшкло» узбуджана другая крымінальная справа

1

Другая крымінальная справа ўзбуджана па выніках праверкі, што выкрыла факты злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Нагадаем, у траўні гэтага года былы кіраўнік «Гомельшкло» Юры Іллеў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ Беларусі пры атрыманні хабару. Па дадзеным факце органы ўзбудзілі крымінальную справу.

Падчас апошняй праверкі прадпрыемства «Гомельшкло», праведзенай Камітэтам дзяржкантролю па Гомельскай вобласці, былі выяўленыя факты, што ўказваюць на злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі з боку былога гендырэктара. Так, у парушэнне ўмоваў дамоваў на арэнду будаўнічых машын, падпісаных з адной з гомельскіх фірмаў, таварыства залішне аплаціла Br174,7 млн. Акрамя таго, прадпрыемства неабгрунтавана спісала дэбіторскую запазычанасць украінскіх камерцыйных структур за адгружанае шкло па прычыне пераацэньвання абавязацельстваў без правядзення гаспадарчых аперацый. У выніку ў рэспубліку не паступіла экспартная выручка, а ААТ «Гомельшкло» нанесена шкода ў $287,7 тыс.

За дапушчаныя парушэнні прадпрыемства прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, супраць былога кіраўніка ўзбуджана другая крымінальная справа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках