20 траўня 2024, панядзелак, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: «Дзеянні амапаўцаў расцэньваю як катаванні»

13
Мікалай Статкевіч: «Дзеянні амапаўцаў расцэньваю як катаванні»

Лідэра Сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) у Цэнтральным РУУС збівалі адразу трое амапаўцаў.

«Як толькі пачалася акцыя салідарнасці, я адразу адчуў асобую ўвагу: невядомы чалавек у цывільным паказаў на мяне амапаўцам у форме – маўляў, вось гэтага ў першую чаргу затрымаць. І калі далі каманду затрымліваць, я адразу ж апынуўся ў паветры. Упершыню мяне неслі на руках мужчыны. Праўда, пры гэтым яны мяне білі нагамі па нырках», -- распавядаў сайту www.charter97.org Мікалай Статкевіч.

«У РУУС пачаліся такія рэчы, якія я за ўсю сваю багатую палітычную і адміністрацыйна-крымінальную практыку не назіраў. Усе затрыманыя 35 чалавек былі пастаўленыя да сцяны. Затым з’явілася група людзей у чорнай форме і на працягу некалькіх гадзін чуліся ўдары. Я расцэньваю ўсё гэта як псіхалагічныя і фізічныя катаванні людзей.

Мяне спрабавалі паставіць на «расцяжку». Я адмаўляўся, і мяне дастаткова доўга білі па нагах двое амапаўцаў у форме на чале з чалавекам у цывільным. Затым павалілі на зямлю. Пасля ўдараў левая нага прыпухла так, што стала ў паўтары разы большай за правую.

Тым не менш, я патлумачыў амапаўцам, што добра памятаю 1991 год, калі такія ж, як яны беглі станавіцца ў чаргу, каб закладаць адзін аднаго. Візіт Лукашэнкі ў Вільню і сустрэча з прэзідэнтам Літвы ўспрымаецца як індульгенцыя, яны думаюць, што іх зараз у Еўропе лічаць «дэмакратычнымі» і можна надалей беспакарана чыніць «беспредел». І яшчэ мне здаецца, што, верагодна, у краіне ўжо пачалася выбарчая кампанія і ўлада робіць усё, каб запужаць актыўную частку грамадства. Але спробы запужаць нас ні да чога не давядуць. Мы ўсведамляем свой доўг перад нашай краінай і пойдзем да канца. Беларускім уладам я б хацеў сказаць: наша партыя - сябра Сацінтэрна, мы азнаёмім усіх нашых партнёраў з падзеямі 16 верасня ў Менску», - заявіў палітык.

Нагадаем, што ўчора пры разгоне мірнай акцыі, прысвечанай да дзесятай гадавіны знікнення лідэраў апазіцыі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, у Менску былі арыштаваныя 35 чалавек. Многіх затрыманых збілі прама ў РУУС Цэнтральнага раёна Менска.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках