18 чэрвеня 2026, Чацвер, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швецкая журналістка: Афіцыйны Менск не гатовы да дэмакратызацыі

Швецкай прадстаўніцы міжнароднай журналісцкай місіі Іаане Кураш не далі беларускую візу. Па словах самой Кураш, у візе ёй адмоўлена з-за працы ў «Civil Rights Defenders», былым Хельсінкскім камітэце.

«Прычына, здаецца, такая, як і раней, калі мне адмаўлялі. Ім не падабаюцца незалежныя праваабарончыя арганізацыі, якія кажуць пра тое, што адбываецца ў Беларусі ў сферы правоў чалавека», -- сказала журналістка ў інтэрв'ю «Еўрарадыё».

Іаана Кураш мяркуе, што такі ўчынак з боку беларускіх уладаў і, у прыватнасці, беларускай амбасады не застаўся незаўважаным еўрапейскімі інстытутамі і чарговы раз паказаў, што афіцыйны Менск не гатовы да дэмакратызацыі.

Нагадаем, што місія міжнародных арганізацыяў, якія займаюцца абаронай правоў журналістаў, пытаннямі свабоды выказванняў і развіцця СМІ, працуе ў Менску 21-23 верасня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках