19 траўня 2024, Нядзеля, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарафеева больш не будзе спяваць «Калыханку»

13

Песню Ірыны Дарафеевай вырашылі прыбраць з эфіру канала «ЛАД».

Раней песню на вершы Генадзя Бураўкіна «Пакрысе на расе патухаюць зоркi-сплюшкi» на музыку Васіля Раінчыка, пад якую дзеці засыналі больш за дваццаць гадоў, замянілі на новую песню ў выкананні Ірыны Дарафеевай. Знялі сімпатычны мульцік. Гэта было зроблена дзеля выканання падтрыманай Лукашэнкам піяр-кампаніі Дарафеевай «Твар Беларусі», піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Ці то піяр-кампанія страціла актуальнасць, ці то рэйтынгі знізіліся, але кіраўніцтва прыняла рашэнне вярнуцца да старой «Калыханкі». Вось толькі пакуль не вырашылі, хто яе праспявае.

«Аўдыячасткай зоймецца Васіль Раінчык, ён хоча запісаць некалькі варыянтаў «Калыханкі» з рознымі выканаўцамі, а затым абраць лепшы. А мы здымем новы мульцік», - распавёў дырэктар дырэкцыі музычных і забаўляльных праграмаў Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Шпітальнікаў. - Мы хочам надаць старой «Калыханцы» новае жыццё і зняць мульцік не горш, чым у дарафееўскай. А для гэтага патрэбны час».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках