14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі вітае вызваленне ад дэспатыі

28 верасня скончыўся візіт Папы Рымскага Бенедыкта XVI у Чэхію, прымеркаваны да дня Святога Вацлава — нябеснага ахоўніка чэшскіх земляў.

Ініцыятарам візыту Папы Рымскага ў Чэхію была каталіцкая епархія Брно. Цягам трох дзён у Чэхіі Бенедыкт XVI наведаў Прагу, Брно і Стары Баляслаў. Каб зрабіць сустрэчу чэхаў і Папы Рымскага не толькі незабывальнай, але і камфортнай, ад некалькіх станцый мэтро Прагі хадзілі адмысловыя бясплатныя аўтобусы, перадае «Радые Свабода».

На сустрэчы, апроч чэхаў, было і шмат палякаў. Групы людзей набліжаліся да поля за горадам са спевамі, азначаючы сябе як нацыянальнымі сцягамі, так і сцягамі Ватыкану.

Сярод рознакаляровых сцягоў сустракаліся і бел-чырвона-белыя. Напрыклад, адзін з нацыянальных сцягоў Беларусі трымаў беларус, студэнт чэшскага універсітэта.

Людзі разам чыталі малітвы, спявалі. Эмацыйны пад’ём не мог не ўражваць: светлыя ўсмешкі на тварах людзей, адзінства веры.

СМІ Чэхіі шырока цытуюць Папу Рымскага, які асудзіў калісьці правячы ў Чэхіі камуністычны рэжым за пераслед Рымска-Каталіцкай царквы.

«Я далучаюся да вас і вашых блізкіх у падзяцы за вызваленне ад гэтага дыспатычнага рэжыму», -- сказаў Бенедыкт ХVI.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках