Візіт Мартынава ў Варшаву перанесены
3- 13.01.2010, 16:56
Запланаваны на 15 студзеня візіт міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў Варшаву перанесены на пачатак лютага.
Пра гэта паведамляе «Радыё Рацыя» са спасылкай на прэс-сакратара беларускай амбасады ў Варшаве.
Афіцыйна адтэрміноўка звязана з завяршэннем тэхнічных момантаў у дамове аб малым памежным руху, якая павінна быць падпісаны міністрамі замежных спраў дзвюх краін.
«Перанеслі гэты візіт, каб Беларусь магла ўзгадніць усе акалічнасці ў дамове, таму што Польшча прапанавала некаторыя змены ў дамову тэхнічнага характару. Калі Мартынаў прыедзе, то спадзяюся, дамова будзе падпісаная», - заявіў прэс-сакратар беларускай амбасады Аляксей Зелянко.