28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трактар «Беларус» збіраецца пабіць сусветны рэкорд у хуткасці (Фота)

28
Трактар «Беларус» збіраецца пабіць сусветны рэкорд у хуткасці (Фота)

Гоначны супертрактар, паводле ідэі стваральнікаў, павінен задаць накірунак для развіцця сельскім пілотам.

Незвычайны трактар створаны на базе 25-гадовага «Беларуса» (МТЗ-80) расейскай кампаніяй «Бізон», паведамляе сайт кампаніі. Падчас канструявання былі ўнесеныя значныя змены. Новы чатырохцыліндравы рухавік мае магутнасць больш за 200 л.с. Перапрацаваная трансмісія, паліўная сістэма. На супертрактар усталявалі гідраўлічнае счапленне і дыскавыя тармазы з гідравакуумным узмацняльнікам, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Добрыя паводзіны на няроўных пакрыццях забяспечвае падрэсораная пярэдняя падвеска рычажного тыпу.

Што да знешняга выгляду, дык ён зменены да непазнавальнасці.

Галоўным сваім дасягненнем стваральнікі лічаць магчымасць разгону сельгасмашыны звыш за 100 км/гадз (і гэта пакуль не мяжа) і поўная гатоўнасць да ўсталявання сусветнага рэкорду трактарнай хуткасці.

Па задуме стваральнікаў, гоначны супертрактар павінен задаць накірунак развіцця інжынернай думцы камандам сельскіх пілотаў шматбор'я «Бізон-Трэк-Шоў».

Трактарныя гонкі праводзяцца ў Растоўскай вобласці з 2002 года. Мэта — папулярызацыя прафесіі механізатара. За час, што мінуў, у спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 100 гоншчыкаў. Каманды збіраюць спартовыя трактары на базе МТЗ-80, МТЗ-82. Традыцыйна галоўным прызам гонак з'яўляецца трактар «Беларус» індывідуальнага дызайну.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках